Беларуская Служба

Дылема аднаўлення залітых вадой раёнаў у Польшчы

24.09.2024 14:02
Што рабіць: як мага хутчэй рамантаваць пашкоджанае жылле ці перавозіць людзей? Тэмай зацікавілася штодзёнка «Dziennik Gazeta Prawna».
Ілюстрацыйны здымакPAP/Lech Muszyński

Датацыя на рамонт ці адбудову дома і кватэры, знішчаных паводкай, складзе 200 тысяч злотых. Але гэтую суму атрымаюць толькі ўласнікі тых дамоў, якія пашкоджаныя на 81%. Апроч таго атрымальнік датацыі павінен даць ураду справаздачу, пацвярджаючы тое, што выдзеленыя сродкі пайшлі на адбудову жылых частак.

Пры гэтым міністэрства ўнутраных спраў падрыхтавала правіла прадстаўлення датацый, з якіх вынікае, што атрыманыя сродкі можна прызначыць на набыццё зямлі ці кватэры ў іншым месцы. Аднак, зазначае выданне, праблема ў тым, што выдзеленыя сродкі недастатковыя, каб гэта зрабіць. Дапамогу, якую прадстаўляе польскі ўрад для ахвяр трагедыі, не хопіць, каб пераехаць у больш бяспечнае месца. 

Больш за тое, газета зазначае, што не ўсе могуць разлічваць на дапамогу ў рамонце дамоў, пацярпелых ад паводкі. Датацыі не змогуць атрымаць асобы, які не скончылі будаўніцтва жылля, як і тыя, хто з’ехаў за мяжу, каб зарабіць на рамонт.

юл