На мінулым тыдні Кітай увёў пошліны на французскае брэндзі. Раней Еўрасаюз вырашыў павялічыць мыта на кітайскія электрамабілі. Пастанова ўступіць у сілу ў пачатку лістапада.
Шматгадовы карэспандэнт Польскага радыё ў Кітаі Тамаш Саевіч лічыць, што гандлёвая вайна паміж Кітаем і ЕС можа адбіцца на Польшчы.
— Французы прадавалі ў Кітай вялікую колькасць брэндзі. Кітай такім чынам адрэагаваў за тое, што французы сыгралі найбольш актыўную роль у барацьбе з дампінгавымі цэнамі на кітайскія электракары. На жаль, разам з французскім брэндзі пад санкцыі трапіла польскае малако, якое пасля пандэміі «штурмам» заваявала кітайскія крамы, і заняло месца аўстралійскага і новазеландскага малака. Гэтыя прадукты былі выцеснены з рынку ўладамі ў Пекіне па палітычных матывах. Назіраючы за сітуацыяй, можна меркаваць, што павышаныя мыты могуць пашкодзіць і іншым галінам польскай прамысловасці.
Еўрапейская камісія абвясціла, што дастатковая колькасць краін-членаў прагаласавала за ўвядзенне 45-працэнтнага мыта на імпарт кітайскіх электрамабіляў. Тарыфы разлічаны на бліжэйшыя пяць гадоў. У ходзе галасавання 10 членаў Еўрасаюза падтрымалі новыя тарыфы, а пяць прагаласавалі супраць. 12 краін устрымаліся ад галасавання.
IAR/яс