Беларуская Служба

Левыя сілы прапануюць увесці новы свабодны ад працы дзень

29.10.2024 13:02
Гэтая ідэя не ўсім падабаецца, у тым ліку частцы эканамістаў.
.
Каляндар. Здымак мае ілюстрацыйны характарЗдымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

24 снежня, то бок Вігілія  – свабодным ад працы днём? Гэтага хочуць Левыя сілу, а міністр па справах сям'і, працы і сацыяльнай палітыкі Агнешка Дземяновіч-Бонк агучыла падрыхтоўку адпаведнага законапраекта. Верагодна свабодным ад працы днём павінна быць ужо сёлетняя Вігілія - дзень напярэдадні Раства, калі вернікі пачынаюць святкаванне каляднай вячэрай.

Прапанова Левых сілаў выклікала розныя рэакцыі грамадскай думкі ў Польшчы, у тым ліку таксама падзяліла экспертаў. Прапанову раскрытыкаваў галоўны эканаміст Федэрацыі польскіх прадпрымальнікаў Лукаш Казлоўскі(Łukasz Kozłowski):

- Калі гаворка ідзе пра згаданы праект, то гэта сведчыць пра несур’ёзнае стаўленне да грамадзян і прадпрымальнікаў. Нам прапануюць дыскусію пра дадатковы свабодны ад працы дзень на два месяцы да яго магчымага ўвядзення. Нагадваю, кампаніі маюць ужо запланаваную лагістыку, графікі паставак і працы супрацоўнікаў. Ніхто не ўзяў пад увагу таксама абмежаванняў, якія вынікаюць з правілаў працоўнага часу.  

Лукаш Казлоўскі нагадаў, што напярэдадні Раства ў эканоміцы ўжо дзейнічаюць абмежаванні - многія крамы працуюць толькі да поўдня, а працадаўцы ў многіх галінах таксама адпраўляюць супрацоўнікаў дадому раней.

Міністр па справах сям'і, працы і сацыяльнай палітыкі Агнешка Дзем'яновіч-Бонк сцвярджае, што прапанова ўвядзення свабоднага ад працы 24 снежня з’яўляецца адказам на шматгадовыя патрабаванні польскіх сем’яў. На яе думку, гэты дзень павінен быць свабодным ад працы для ўсіх.

IAR/аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі

Дэмаграфія нанясе балючы ўдар па рынку працы ў Польшчы

17.10.2024 10:01
Пры захаванні цяперашняга пенсійнага ўзросту 3,8 мільёна працаўнікоў пакінуць польскі рынак працы да 2035 года - Польскі эканамічны інстытут.

Бізнесу ў Польшчы патрэбныя мігранты

17.10.2024 13:01
Эканоміцы патрэбная падтрымка ў выглядзе кваліфікаванай і некваліфікаванай рабочай сілы з-за мяжы, пераконваюць адмыслоўцы.