Беларуская Служба

Бізнесу ў Польшчы патрэбныя мігранты

17.10.2024 13:01
Эканоміцы патрэбная падтрымка ў выглядзе кваліфікаванай і некваліфікаванай рабочай сілы з-за мяжы, пераконваюць адмыслоўцы.
Здымак мае ілюстрацыйны характарStockSnap/pixabay.com/CC0 Public Domain

Польскія прадпрымальнікі, менеджары і галіновыя арганізацыі падкрэсліваюць, што эканоміцы патрэбная падтрымка ў выглядзе кваліфікаванай і некваліфікаванай працоўнай сілы з-за мяжы.

«Польскай эканоміцы і прадпрымальнікам патрэбныя не толькі адукаваныя працаўнікі з-за мяжы, але і ў рабочыя для простай працы, асабліва ў сферы паслуг, гэта ўмова нашага далейшага эканамічнага развіцця», - кажа ў размове з выданнем Puls Biznesu галоўны эканаміст арганізацыі «Працадаўцы Польшчы».

У сваю чаргу старшыня Асацыяцыі працадаўцаў BCC Лукаш Бэрнатовіч адзначае, што гаворка ідзе пра імігрантаў «на заказ». «У прадпрымальнікаў не хапае, напрыклад, будаўнікоў, экспедытараў, транспартнікаў, а ў медыцынскай службе - медсясцёр. Неўзабаве з'явіцца іншая праблема - калі скончыцца вайна ва Украіне, многія ўкраінцы, якія працуюць у Польшчы, вернуцца аднаўляць сваю краіну і знікнуць з нашага рынку працы», — кажа Бэрнатовіч.

Галоўны аналітык агенцтва працаўладкавання Gremi Personal Юрый Грыгарэнка падкрэслівае, што большасць мігрантаў з азіяцкіх краін працуе ў прамысловасці, сферы абслугоўвання і будаўніцтве, дзе назіраецца пастаянны недахоп рабочай сілы.

Сёлета такія галіны, як сельская гаспадарка, гатэлі і грамадскае харчаванне, асабліва адчувалі недахоп кадраў, як вынік запаволення прытоку рабочых з Азіі. «Узмацненне жорсткасці міграцыйнай палітыкі прывядзе да яшчэ большага дэфіцыту працоўнай сілы ў гэтых галінах», - папярэджвае аналітык.

Паводле яго, у такой сітуацыі варта чакаць больш высокіх выдаткаў на аўтаматызацыю вытворчасці і павышэнне заработнай платы. «Частка прадпрыемстваў можа перанесці сваю дзейнасць за мяжу з-за росту кошту працоўнай сілы», - кажа Юрый Грыгарэнка ў размове з выданнем Puls Biznesu.

аз

Беларусы займаюць другое месца сярод замежных працаўнікоў у Польшчы

08.10.2024 09:01
Напрыканцы красавіка 2024 года амаль кожны пяты замежны супрацоўнік пражываў у варшаўскім рэгіёне.