Змены на еўрапейскім аўтамабільным рынку выклікаюць крызіс у прамысловасці і хвалю звальнення на польскіх аўтазаводах. Асабліва моцным з'яўляецца зніжэнне попыту на аўтамабілі з рухавікамі ўнутранага згарання і імкненне ЕЗ да развіцця вытворчасці электрамабіляў, – піша Rzeczpospolita.
Паводле звестак Галоўнага статыстычнага ўпраўлення, занятасць у гэтай галіне ў Польшчы ў верасні знізілася да 197 тысяч чалавек з 204 тысяч у снежні 2023 года. Спецыялісты чакаюць далейшых звальненняў з-за зніжэння аб'ёму вытворчасці і росту выдаткаў. Крызіс у аўтапраме будзе асабліва сур'ёзным для вытворцаў дэталяў і камплектуючых для традыцыйных аўтамабіляў.
Да канца года трэцяя частка персаналу павінна быць звольнена ў Magneti Marelli у Бельску-Бялай, а скарачэнне працоўных месцаў у Draxlmaier у Еленяй-Гуры працягнецца да лютага. Скарачэнне таксама працягваецца на заводах у Кельцах і Тыхах, якія належаць MA Polska, людзей звальняюці і на іншых фабрыках, якія вырабляюць аўтазапчасткі.
Звальненні ў Польшчы з'яўляюцца часткай тэндэнцыі, бачнай ва ўсёй Еўропе, бо працоўныя месцы таксама скасоўваюцца ў ФРГ і іншых краінах ЕЗ. У сваю чаргу заводы, якія вырабляюць кампаненты для электрамабіляў, не павялічваюць занятасць чаканымі тэмпамі. З прыкладна 100 тыс. новых працоўных месцаў, з'яўленне якіх чакаецца да 2025 года, дагэтуль створана толькі адна пятая частка.
эж