Беларуская Служба

Польскі Orlen хоча стаць «брамай» для амерыканскага газу ў Еўропу

27.03.2026 18:16
 У 2025 годзе  тэрмінал у Свінауйсці прыняў 81 танкер з LNG, з якіх 62 — з ЗША. 
   Orlen
Польскі паліўны канцэрн OrlenShutterstock/MOZCO Mateusz Szymanski

Польскі дзяржаўны энергетычны канцэрн Orlen вядзе ў ЗША перамовы пра будучыню паставак звадкаванага прыроднага газу (LNG) у Еўропу. Кампанія імкнецца стаць ключавым вузлом, праз які амерыканскі газ будзе трапляць у краіны Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, — пішуць на energetyka24.

Перамовы адбываюцца падчас канферэнцыі CERAWeek у Х’юстане — адной з галоўных падзей сусветнай энергетычнай галіны. Orlen прадстаўляе там праект Baltic Eagle Gas Hub — ініцыятыву па стварэнні ў Польшчы цэнтра прыёму і далейшага размеркавання LNG.

У польскім канцэрне падкрэсліваюць, што гэта ўжо не толькі ідэя, а рэальная магчымасць: краіна мае развітую інфраструктуру і міжсістэмныя злучэнні, якія дазваляюць транспартаваць газ у суседнія краіны.

Orlen ужо валодае значным досведам у імпарце амерыканскага газу. У 2025 годзе  тэрмінал у Свінауйсці прыняў 81 танкер з LNG, з якіх 62 — з ЗША. Гэта асабліва важна на фоне нестабільнасці на Блізкім Усходзе і паступовай адмовы Еўрасаюза ад расійскіх энергарэсурсаў.

Дадатковыя магчымасці забяспечваюць газаправод Baltic Pipe, тэрмінал у Клайпедзе, і планы будаўніцтва плавучых тэрміналаў FSRU у Гданьску.

Orlen ужо пастаўляе газ ва Украіну і плануе пашыраць прысутнасць у Чэхіі, Славакіі і Венгрыі, умацоўваючы ролю Польшчы як энергетычнага хаба рэгіёну.

эж