Ужо сёлета ўрад пачне выдзяляць сродкі, прызначаныя для ажыццяўлення Праграмы гідралагічнага развіцця.
Міністр Марской гаспадаркі і рачнога плавання Марэк Грубарчык (Marek Gróbarczyk) адзначыў, што задачай праграмы з’яўляецца шырокая падтрымка дзеянняў, накіраваных на павелічэнне захоўвання дажджавой вады на паверхні зямлі, у зямлі, а таксама ў прыродных і штучных вадаёмах, забеспячэння супраць паводак.
- Гэта праграма, якая спалучае ў прынцыпе ўсе абшары, звязаныя з воднымі рэсурсамі. Праграма ахоплівае 94 інвестыцый, 30 вадаёмаў, у тым ліку 9 буйных.
Мэта праграмы – процідзейнічаць наступствам засухі. Сродкамі праграмы змогуць скарыстацца і фермеры. Аб гэтым казаў у эфіры Польскага радыё прэс-сакратар ураду Пётр Мюлер (Piotr Muller).
- Сёлета сяляне маюць магчымасць атрымаць грошы на гэтак званую «малую гідралогію», то бок на дзеянні, мэта якіх - паляпшэнне сітуацыі з водазабеспячэннем на патрэбы сваёй сельскагаспадарчай дзейнасці. Гэта шматгадовая праграма. Урад выдзяляе на яе 14 мільярдаў злотых (3 млрд 250 млн еўра). У рамках праекту павінны паўстаць буйныя аб’екты, якія палепшаць сітуацыю з вадой у Польшчы.
Праграма развіцця гідралогіі будзе ажыццяўляцца ў гадах 2021-2030.
Паводле экспертаў, водныя рэсурсы Польшчы не нашмат большыя, чым Егіпту, які лічыцца краінай пустыні. У параўнанні з іншымі краінамі Еўропы, Польшча знаходзіцца на перадапошнім месцы. У сярэдзіне 1980-х гадоў пачалася працяглая гідралагічная засуха, якая доўжылася да 1993 года. Гэта прывяло да значнага падзення ўзроўню падземных вод. Колькасць ападкаў павялічылася з 1994 года, але не адбылося радыкальнага паляпшэння гідралагічных умоў Польшчы.
яс
слухайце аўдыё праграмы "Пульс польскай эканомікі"