З аналізу вынікае, што палякі робяць найбольшую колькасць электронных пакупак у аўторак, а найменш – якраз у выходныя.
Каментуючы гэты аналіз, міністр сям'і, працы і сацыяльнай палітыкі Бажэна Борыс-Шопа адзначыла ў эфіры Польскага радыё, што палякі ўжо прывыклі да абмежавання гандлю па нядзелях і па выходных аддаюць перавагу іншым заняткам, а не пакупкам.
- З аднаго боку назіраецца зніжэнне продажу ў інтэрнэт-крамах у выходныя, а з другога боку рост продажу ад панядзелку да пятніцы. Гэта сведчыць аб тым, што людзі не сядзяць па нядзелях у інтэрнэце і не шукаюць рэчы. Шафу ці халадзільнік можна купіць у пятніцу ці панядзелак, не абавязкова ва ўік-енд.
Міністр Борыс-Шопа нагадала, што з новага году забарона гандлю ў нядзелю павінна распаўсюджвацца на ўсе нядзельныя дні, за некалькімі выключэннямі, прадугледжанымі законам. Міністр падкрэслівае, што гэта перш за ўсё добрая навіна для работнікаў гандлю.
- Па суботах крамы працуюць даўжэй чым у астатнія дні і нармальна можна зрабіць пакупкі. Адзначым, што ўсе работнікі гандлю не маглі адпачываць па нядзелях. У іх вельмі часта не было як падрыхтавацца да святаў.
Са справаздачы Польскага эканамічнага інстытута бачна, што палякі ўсё больш выдаткоўваюць на спорт і адпачынак. Летась польскі спартыўны рынак генераваў амаль 10 мільярдаў злотых.
яс