Беларуская Служба

Будаўніцтва газаправода Baltic Pipe ідзе па графіку і будзе завершана ў 2022 г.

03.12.2019 17:01
Балтыйская труба дазволіць Польшчы атрымліваць газ з Нарвегіі.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneShutterstock/INSAGO

Будаўніцтва газаправода «Балтыйская труба» (Baltic Pipe) ідзе па графіку і будзе завершана ў 2022 годзе – заявіў упаўнаважаны ўраду па Стратэгічнай энергетычнай інфраструктуры Пётр Наімскі.

Балтыйская труба дазволіць Польшчы атрымліваць газ з Нарвегіі. Інвестыцыя нядаўна атрымала экалагічную згоду на пракладку па дне польскай марской зоны. Па словах Наімскага, гэта вельмі важны этап для ўсёй інвестыцыі.

- Мы атрымалі ўсе дазволы на балтыйскім шляху, а таксама па тэрыторыі Польшчы, таму што ўвесь праект ахоплівае не толькі марскую частку. Baltic Pipe выйдзе з мора на сушу ў вёсцы Нехожэ і праз цэлую Польшчу будзе пракладзены да Пярэмышля, на паўднёвым усходзе краіны. Зараз ідзе будаўніцтва новай сістэмы перадачы. Усе работы ажыццяўляюцца па графіку і будуць завершаны ў кастрычніку 2022 году.

Baltic Pipe з’яўляецца міжнародным праектам газаправоднай сістэма, якая злучае Нарвегію, Данію і Польшчу. Яе магутнасць – 10 млрд м³ у год. Задача праекта – вызваліць краіны Цэнтральнай Еўропы ад поўнай залежнасці ад «Газпрому».

яс

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі