Мінулы год стаў рэкордным для аэрапорту імя Фрыдэрыка Шапэна ў Варшаве. За ўвесь 2019 год паслугамі варшаўскага аэрапорту скарысталіся амаль 19 млн чалавек, што з’яўляецца ростам на 6,2% у параўнанні з 2018 годам.
- Са студзеня па снежань на міжнародных трасах падарожнічала больш за 17 мільёнаў пасажыраў. Гэта больш на 7 працэнтаў у параўнанні з 2018 годам, а палётамі на трасах па Польшчы скарысталіся амаль 2 млн чалавек – гэта рост на 0,4 працэнта.
Толькі ў снежні ў аэрапорце Шапэна было зарэгістравана 1млн 400 тыс. пасажыраў. Гэта на прыкладна 12 працэнтаў больш, чым за аналагічны перыяд 2018 года. У 2019 годзе пераважная большасць пасажыраў (59%) падарожнічала па Шэнгенскай зоне, а 41% абралі краіны, якія не ўваходзяць у Шэнген.
Польская авіякампанія LOT была самым папулярным авіяперавозчыкам у аэрапорце Шапэна. Летась яе паслугамі скарысталіся 9 млн 700 тыс. пасажыраў. Акрамя таго, у 2019 годзе, кампанія LOT Polish Airlines адкрыла 7 новых рэгулярных рэйсаў, з якіх тры былі рэйсамі далёкай дыстанцыі – Маямі, Дэлі і Каломба.
Агулам у 2019 годзе сумарная колькасць рэгулярных напрамкаў з аэрапорту Шапэна складала 130 маршрутаў.
Самыя папулярныя напрамкі, якія выконваюцца рэгулярнымі рэйсамі – гэта Лондан, Парыж і Кіеў, а чартарныя – Анталья, Хургада, Марса-Алам, Бургас і Рoдaс.
Аляксандр Пшоняк/яс