Як гэта магчыма? Тлумачыць інтэрнэтвыданне BusinessInsider.
Польскае міністэрства фінансаў прадало аблігацыі на 200 млн еўра. Урад хацеў прадаць каштоўныя паперы з нулявой працэнтнай стаўкай, то бок, хацеў пазычыць еўра і не плаціць ніякіх камісіённых. Попыт быў настолькі вялікі, што працэнтная стаўка атрымалася ў мінус, то бок, Польшча павінна выкупіць свае аблігацыі па меншым кошце, чым прадавала.
У чым сутнасць адмоўнай працэнтнай стаўкі? Чаму хтосьці пазычыў нам грошы і чакае, што вернем меншую суму?
Тэарэтычна, на прыбытак можа разлічваць пакупнік з доларамі або еўра ў выніку росту курсу валют.
Але большае значэнне мае ў гэтым выпадку фінансавая палітыка Еўрапейскага цэнтральнага банку (ЕЦБ). Працэнтная стаўка па дэпазітах у ЕЦБ, то бок, празмерных рэзервах камерцыйных банкаў, якія знаходзяцца на разліковым рахунку ў ЕЦБ, з 2014 года вызначана ніжэй за нуль. У верасні ЕЦБ знізіў стаўку па ўкладах да -0,5 працэнта.
Напрыклад, у 2018 годзе нямецкія банкі заплацілі ЕЦБ 2,4 млрд еўра за захоўванне іх грошай.
Такім чынам, банк, які ўклаў лішкі грошай у дзяржаблігацыі Польшчы з даходнасцю -0,31%, эканоміць 0,19 працэнта, бо не страціць 0,5% укладаючы на рахунак ЕЦБ.
яс