Беларуская Служба

Падняўся індэкс PMI для польскай прамысловасьці

03.03.2020 20:12
Aднак насуперак правілам, ён не адлюстроўвае паляпшэння чаканняў прадпрымальнікаў.  
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneFoto: materiały prasowe

Індэкс PMI для польскай прамысловасці, які адлюстроўвае настрой прадпрымальнікаў, у лютым склаў 48,2 балаў супраць 47,4 балаў у студзені. Гэтую інфармацыю апублікавала фірма Markit.

Галоўны эканаміст з Bank Pocztowy Моніка Куртэк падкрэслівае, што хаця паказчык за люты з’яўляецца самым высокім за апошнія шэсць месяцаў, то ён не прагназуе паляпшэння ў польскай прамысловасці. Эканаміст патлумачыла, што рост паказчыка звязаны з чаканым павелічэннем часу пастаўкі – гэта адзін са складовых частак, паводле якіх вызначаецца PMI.

- Звычайна, падаўжэнне перыяду паставак з’яўляецца карыснай інфармацыяй, бо, напрыклад, паказвае на вельмі вялікі попыт, аднак цяпер гэта падаўжэнне звязана з рознага віду праблемамі – з недахопам сыравіны, парываннем ланцуга паставак у сувязі з каронавірусам, і гэта не з’яўляецца станоўчай інфармацыяй. У наступных месяцах усё можа памяняцца, бо ўсё будзе залежаць ад таго, як будзе развівацца сітуацыя з каронавірусам.

Памер індэкса PMI выражаецца ў балах. Любая цыфра вышэй за 50 балаў паказвае на прагназаванае паляпшэнне чаканняў у гэтай галіне. Падзенне гэтага каэфіцыента ніжэй за дадзены ўзровень – гэта сігнал, што менеджары чакаюць абвастрэння сітуацыі.

яс

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі