У рамках «Антыкрызіснага шчыта» польскія прадпрымальнікі падалі больш за 300 тысяч заяваў на дзяржаўную падтрымку.
Як адзначае міністр сям'і, працы і грамадскай палітыкі Марлена Малёнг, выплата падтрымкі ўжо пачалася.
- Гаворка ідзе пра мікрапазыкі, таксама грошы на абарону працоўных месцаў ужо выплачваюцца. Я хачу адзначыць, што гэтыя тысячы пададзеных заяваў, паказваюць на праблемы прадпрымальнікаў і работнікаў. Мы стараемся, каб працадаўцы як мага хутчэй атрымалі грошы на зарплаты.
Тым часам з даследаванняў Польскага эканамічнага інстытуту вынікае, што ў сувязі з каранавірусам амаль палова прадпрыемстваў прыняла рашэнне аб скарачэнні зарплаты, а больш за чвэрць вымушана скараціць колькасць працоўных месцаў.
Намеснік дырэктара інстытуту Анджэй Кубісяк заяўляе, што толькі 25% кампаній мае фінансавы запас, які дазваляе пратрымацца больш чым тры месяцы. 18% прадпрыемстваў заявіла, што не мае ніякіх запасаў фінансавых сродкаў.
- Пятая частка прадпрыемстваў заявіла, што не мае ніякіх адкладзеных грошай, ні фінансавага рэзерву. Пераважна гэта індывідуальныя прадпрыемствы, якія найбольш падатлівыя на банкруцтва.
Прадпрымальнікі ажыццяўляюць тры асноўныя стратэгіі выжывання падчас пандэміі: акрамя рэдукцыі заробкаў і скарачэння працоўных ставак, гэта таксама прастой. Падчас прастою індывідуальны прадпрымальнік атрымлівае 80% мінімальнага заробку ў Польшчы, то бок 2080 злотых ($660). Гэтыя грошы звольненыя з падаткаў і страхавога ўзносу.
яс
слухайце аўдыё