Міністэрства замежных спраў Польшчы запусціла інтэрнет-платформу для дапамогі польскім экспарцёрам падчас пандэміі каранавіруса. Яна носіць ангельскую назву „Anti-Covid Offer by Polish Business”.
Платформа павінна дазволіць польскім кампаніям экспартаваць тавары на новыя рынкі. Гаворка ідзе, перш за ўсё, пра тавары найбольш неабходныя падчас пандэміі, напрыклад, прадукты харчавання, медыцынскае абсталяванне і сродкі для дэзынфекцыі.
„Мы ўжо сабралі дзясяткі прапаноў”, - праінфармаваў намеснік міністра замежных спраў Павел Яблоньскі (Paweł Jabłoński).
Аб’яднаныя Арабскія Эміраты згадзіліся імпартаваць польскую мясную вытворчасць.Я запрашаю ўсіх нашых прадпрымальнікаў да прасоўвання сваіх прадуктаў. Гэта дасканалая магчымасць выйсці на замежныя рынкі ў часы цяперашняга крызісу.
МЗС адзначае, што польскія дыпламаты за мяжой з самага пачатку падтрымліваюць барацьбу з пандэміяй. Яны, між іншым, сочаць за вытворчасцю лекаў і вакцынаў, дапамагаюць польскім кампаніям за мяжой і арганізоўваюць пастаўкі абсталявання ў Польшчу.
Больш падрабязную інфармацыю пра платформу для польскіх экспарцёраў можна знайсці на сайце польскага Міністэрства замежных спраў.
аз