Беларуская Служба

Падчас адмены абмежаванняў у эканоміцы самая важная бяспека работнікаў

12.05.2020 09:07
Дзяржаўная інспекцыя працы выдала адпаведныя рэкамендацыі на час размарожвання эканомікі ў Польшчы.
.
.Photo:jardin/pixabay.com/CC0 Public Domain

Маскі, ахоўныя пальчаткі, захаванне дыстанцыі паміж людзьмі - гэта асноўныя правілы бяспекі, якія павінны прымяняцца падчас пандэміі каранавіруса. Праца таксама павінна быць бяспечнай, падкрэслівае Дзяржаўная інспекцыя працы, якая выдала адпаведныя рэкамендацыі па гэтай справе.

Як заявіў прэс-сакратар інспекцыі Томаш Залеўскі (Tomasz Zalewski), усё больш галін эканомікі аднаўляюць працу, а гэта азначае неабходнасць захавання стандартаў бяспекі як супрацоўнікаў, так і кліентаў, напрыклад, гандлёвых цэнтраў.

Працадаўца павінен або ліквідаваць, або мінімалізаваць гэткія пагрозы. З гэтай мэтай ён можа прымяніць рознага роду бар’еры, якія ізалююць працаўнікоў ад кліентаў. Там, дзе няма вокнаў, вельмі важнай з’яўляецца сістэма вентыляцыі.  Трэба максімальна выкарыстаць магчымасці вентыляцыйных сістэмаў, каб загарантаваць доступ да свежага паветра на працоўным месцы.

Неабходна таксама павялічыць частату ўборкі працоўных памяшканняў, перш за ўсё, санітарных. Працадаўцы таксама павінны прытрымлівацца часу працы й адпачынку супрацоўнікаў.
Эксперты таксама звяртаюць увагу не толькі на фізічную, але й на псіхічную бяспеку супрацоўнікаў.

аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі