Беларуская Служба

Сёлета ў Польшчы цэны на трускаўкі могуць быць астранамічныя

19.05.2020 22:07
Прычына ў тым, што няма каму збіраць ураджаю.
zdjęcie ilustracyjne
zdjęcie ilustracyjnePixabay (domena publiczna)

Сёлета ў Польшчы цэны на трускаўкі могуць быць астранамічныя, паведамляе папулярны партал wp.pl. Прычына ў тым, што няма каму збіраць ураджаю.

Польшча – адзін з буйнейшых у свеце вытворцаў трускаўкі. У апошнія гады збор ураджаю адбываўся перш за ўсё рукамі замежных сезонных работнікаў, у асноўным украінцаў. Цяпер жа замежнікі не змогуць прыехаць на працу, таму што ў рамках барацьбы з эпідэміяй каранавіруса Польшча закрыла свае межы. Праўда, ёсць выключэнне: замежнік можа прыехаць на працу ў Польшчу, але працадаўца павінен аплаціць тэст на каранавірус. Цана такога тэсту складае 500 злотых (90 еўра). Калі ўзяць колькасць замежных работнікаў, якія могуць працаваць у адной гаспадарцы, то акажацца, што ні адзін фермер ці ўладальнік сельскагаспадарчай фірмы, нават самы багаты, не будзе ў стане заплаціць за тэсты.

У папярэднія гады на польскіх палях трускаўкі збіралі дзясяткі тысяч украінцаў. Да праблем з працоўнымі рукамі дайшлі праблемы, звязаныя з вясеннімі замаразкамі і засухай. Гэтыя чыннікі могуць прывесці да таго, што ў трускаўкавым сезоне ягады будуць каштаваць вялікіх грошай, паведамляе партал wp.pl.

вс