У Польшчы цягам апошніх содняў упершыню за працяглы час не зафіксавана ніводнага смяротнага зыходу COVID-19. Пра гэта паведамляе Міністэрства аховы здароўя Польшчы. Нягледзячы на пазітыўную дынаміку, былі выяўленыя 219 новых выпадкаў Sars-Cov-2.
Крывая росту колькасці інфікаваных вірусам Sars-Cov-2 у Польшчы ўжо некалькі тыдняў прымае ўсё больш гарызантальны вектар. Менавіта такая дынамікам распаўсюду хваробы дазваляе ўраду Польшчы паступова вяртаць жыццё краіны ў нармальнае рэчышча.
Падатковыя органы Польшчы могуць аднавіць праверкі, прыпыненыя на час барацьбы з эпідэміяй каранавіруса. Гэта прадугледжвае «Антыкрызісны шчыт 3.0», які адмяняе дзейснае заканадаўства аб часовым спыненні такіх фіскальных спраў.
Падатковы эксперт Business Centre Club Войцех Плавяк, сказаў Польскаму радыё, што з сённяшняга дня падатковыя органы могуць працаваць у звычайным рэжыме. Эксперт дадаў, што на працягу некалькіх тыдняў падатковыя службы функцыянавалі ў вельмі абмежаваных умовах:
-Цягам апошніх двух месяцаў, пачынаючы ад увядзення стану эпідэміялагічнай пагрозы, і прынятага з гэтай прычыны «Антыкрызіснага шчыту 1.0», былі спыненыя ўсе падатковыя праверкі і следства. Таксама цягам гэтага перыяду былі абмежаваныя кампетэнцыі падатковых органаў, напрыклад, было забаронена прымаць рашэнні, якія не адпавядаюць інтарэсам падаткаплацельшчыка. Варта прыгадаць, што частка падатковых інспекцыяў была наўпрост зачыненая.
Антыкрызісныя комплекс заканадаўчых захадаў ураду, вядомы пад назвай «Антыкрызісны шчыт 3.0», пачаў дзейнічаць з 16 траўня. Апроч аднаўлення падатковых праверак, новаўвядзенні таксама прадугледжваюць паскарэнне разгляду адміністрацыйных спраў у судах, якія тычацца падаткаў. Гаворка ідзе, напрыклад, аб спрашчэнні працэдуры разгляду скаргаў і касацыйных скаргаў падчас закрытых паседжанняў. Аднак праца судоў па ранейшаму застаецца абмежаваная.
Паступовае «размарожванне» гаспадаркі таксама прадугледжвае адкрыццё ўстановаў дзённага знаходжання, пачынаючы з панядзелак, 25 траўня. Пра гэта паведаміў намеснік міністра сям'і, працы і сацыяльнай палітыкі Польшчы, паўнамоцны прадстаўнік урада па справах інвалідаў Павел Вдувік. Палітык удакладніў, што гаворка ідзе аб дамах-інтэрнатах дзённага тыпу, дамах сацыяльнай дапамогі інвалідам і пажылым людзям, клубах пажылых людзей, або занятках па працатэрапіі:
-Ведаем напэўна, што для для людзей з інваліднасцю час каранціну, доўгі час праведзены дома, быў вельмі цяжкі. Вялікая група людзей чакае магчымасці вярнуцца ў месцы сваёй актыўнасці. Пасля кансультацыяў з грамадскасцю мы вырашылі рэкамендаваць адкрыць установы дзённага перабывання.
Падкрэсліваю, гэта тычыцца тых, хто ў сатне выканаць вымаганні эпідэміялагічнай бяспекі. У гэтым выпадку гаворка не ідзе пра патрэбу, бо яна відавочная. Той хто ў стане выканаць патрабаванні эпідэміялагічнай бяспекі, можа карыстацца згаданымі відамі сацыяльнай дапамогі.
Таксама, пачынаючы, з панядзелка, 25 траўня, прыём грамадзянаў аднаўляюць органы дзяржаўнай адміністрацыі. Аднак, захоўваюцца эпідэміялагічныя абмежаванні.
Колькасць людзей, якія знаходзяцца ў адным памяшканні, будзе залежаць ад колькасці бюракратаў, якія іх прымаюць. У разліку на аднаго супрацоўніка адміністрацыі, зможа знаходзіцца адзін наведвальнік установы.
Адначасова Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі Польшчы заклікае па магчымасці вырашаць пытанні дыстанцыйна, або запісвацца на візіт у органе дзяржаўнай адміністрацыі загадзя.
Наведвальнік устаноў павінны насіць маскі або выкарыстоўваць іншыя формы пакрыцця рота і носа, а таксама трымаць дыстанцыю. Ва ўсіх установах будзе дзейнічаць санітарны рэжым: кантроль тэмпературы цела і дэзынфекцыя рук пры ўваходзе. Частка ведамстваў ужо раней прыняла рашэнне аб непасрэдным абслугоўванні грамадзянаў.
«Размарожванне» эканомікі таксама выклікае неабходнасць паступовага адкрыцця ўстановаў адукацыі. З 25 траўня вучні 1-3 класаў могуць вяртацца ў школу. Міністр адукацыі Польшчы Дар’юш Пянткоўскі запэўніў, што міністэрства прыняло ўсе магчымыя захады для выканання нормаў эпідэміялагічнай бяспекі вучняў і настаўнікаў.
Дар’юш Пянткоўскі падкрэсліў, што вяртанне дзяцей у школу адбываецца, паводле кансультацыяў з міністрам аховы здароўя і галоўным санітарным інспектарам:
-Мы распарадзіліся, каб колькасць дзяцей у групах была істотна скарочана, іх павінна быць 12 або ў крайнім выпадку 14. Змены таксама закранулі знаходжанне дзяцей у агульнай прасторы – калідорах, сталоўках, спартзалах і на спартовых пляцоўках.
Апроч вучняў пачатковых класаў у школы часткова вяртаюцца іх старэйшыя калегі. Васьмікласнікі і выпускнікі змогуць прыняць удзел у кансультацыях па тых прадметах, якія яны будуць здаваць падчас экзамену на атэстат сталасці. Рэшта школьнікаў працягне дыстанцыйнае навучанне.
PR/IAR/эж