Беларуская Служба

Рост беспрацоўя ў красавіку – вынік пандэміі каранавіруса

02.06.2020 10:11
Антыкрызісны шчыт дазваляе спадзявацца, што беспрацоўе будзе расці больш павольна, чым да гэтай пары.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Photo: geralt/pixabay.com/CC0 Public Domain

„Павелічэнне беспрацоўя ў красавіку на 0,4 працэнты адлюстроўвае складаную сітуацыю, у якой апынуліся працадаўцы ў выніку пандэміі каранавіруса”, - падкрэсліў эксперт рынку працы Матэвуш Жыдэк (Mateusz Żydek).

Паводле апошніх дадзеных Галоўнага статыстычнага ўпраўлення, узровень беспрацоўя ў красавіку склаў 5,8 працэнта. Нагадваем, у сакавіку ён складаў 5,4 працэнта.

Паводле Матэвуша Жыдка, у красавіку прадпрымальнікі яшчэ не ведалі, калі ўлады пачнуць размарожваць асобныя галіны эканомікі, і які будзе вынік падтрымкі ў рамках  антыкрызіснага шчыта. Гэта часта прымушала працадаўцаў прымаць няпростыя рашэнні.

Частка месцаў працы была ліквідаваная, што адлюстроўваецца ў росце беспрацоўя. Iх не ўдасца аднавіць у бліжэйшым часе. Можна толькі спадзявацца на ўрадавую падтрымку. Гэта надзейны пакет падтрымкі, які дазваляе разлічваць, што беспрацоўе будзе расці больш павольна, чым да гэтай пары.

Паводле звестак Ведамства па справах сям’і, працы і сацыяльнай палітыкі, дзякуючы дзяржаўнай падтрымцы ў краіне ўдалося захаваць больш за 5 мільёнаў працоўных месцаў.

аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі