Будова марскога Цэнтральнага порту, мадэрнізацыя чыгуначнай інфраструктуры ў ваколіцах, а дадаткова разбудова аднаго з тэрміналаў аэрапорту. Гданьск мае амбіцыі стварыць адзін з самых буйных транспартных вузлоў у гэтай частцы Еўропы – піша партал onet.pl. Ці гэта магчыма?
У гэтай задачы павінны дапамагчы інвестыцыі. Са жніўня мінулага году ідуць працы па мадэрнізацыі чыгуначнай інфраструктуры, якая вядзе да Порту Гданьск. Будуць памененыя каля ажно 70 кіламетраў рэек, узнікнуць лакальныя цэнтры кіравання рухам. Чыгуначнікі падкрэсліваюць, што дзякуючы працам павялічыцца не толькі стандарт, але найперш прапускныя здольнасці лініі.
У гданьскі порт штодзённа трапляюць дзясяткі тысяч тон грузаў, у тым ліку кантэйнераў. Менавіта па гэтай прычыне гэта істотная інвестыцыя для функцыянавання гданьскага тэрмінала кантэйнераў, самага вялікага аб’екту гэтага тыпу не толькі на Балтыйскім моры, але і ў цэлай Цэнтральнай Еўропе, і адзінага здольнага прымаць самыя вялікія судны з кантэйнерамі ў свеце. Цэлы праект варты 255,55 млрд еўра, з чаго 40% паходзяць з бюджэту ЕЗ.
Рамонт інфраструктуры – гэта, аднак, толькі ўступ да самай вялікай інвестыцыі, якая выведзе Порт Гданьск у вышэйшую лігу. Ажно 2,6 млдр еўра будзе каштаваць будова цалкам новага Цэнтральнага порту, якія павінен узнікнуць у ваколіцах паўвыспы Вэстэрплятэ, непасрэдна на водах Гданьскага заліву.
Кіраўніцтва Марскога порту ў Гданьску адзначае, што канкурэнтаздольнасць сёння залежыць ад транспартных шляхоў. Таму іх трэба развіваць, каб расла роля і значэнне Порту Гданьск.
Цэнтральны порт – гэта таксама шанец запусціць прыцягальную інвестыцыю, якой з’яўляецца Паморскі інвестыцыйны цэнтр, якія мае ў сваім распараджэнні бюро, вытворчыя цэхі і склады – амаль 67 га паверхні.
У рамках інвестыцыі таксама прадугледжана будова сучаснага пасажырскага тэрміналу. Новы пірс павінен стварыць магчымасць прычальвання самых вялікіх круізных лайнераў у свеце, што да гэтага часу было немагчымым з-за адсутнасці інфраструктуры.
ав