Фольксваген пераводзіць вытворчасць электрычнага грузавога аўтамабіля Crafter з Нямеччыны ў Польшчу
Гэта ўжо другі нямецкі электрычны аўтамабіль, зборка якога адбываецца ў Польшчы. Першым быў MAN eTGE, – паведамляе Dziennik Gazeta Prawna. Вытворчасць грузавога е-Crafter адбываецца каля Познані ў Вжэсні (Września).
У гэтым годзе з канвеераў польскіх аўтазаводаў з'едуць 2 тысячы экалагічных нямецкіх аўтамабіляў.
Канцэрн Фольксвагена заяўляе, што да 2024 г. збіраецца ўкласці ў электрамабілі 33 млрд еўра а да 2029 г. плануе спраектаваць і выпусціць 75 мадэляў поўнасцю электрычных аўто і прадаць агулам 26 млн такіх машын.
яс