Беларуская Служба

Рынак відэагульняў Польшчы перажывае росквіт

23.07.2020 14:39
Сегмент кампʼютарных гульняў ужо каштуе амаль 600 мільёнаў долараў, польскі рынак электронных забаў імчыцца ў гару як шалёны.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneshutterstock.com/Diana Grytsku

Польскія вытворцы камп'ютарных гульняў перажываюць перыяд хуткага развіцця – цана такіх кампаніяў імкліва расце, а пандэмія каранавіруса толькі спрыяе гэтаму працэсу, піша штодзённая газета Rzeczpospolita.

Сегмент кампʼютарных гульняў ужо каштуе амаль 600 мільёнаў долараў, польскі рынак электронных забаў імчыцца ў гару як шалёны. Кошт акцый вытворцаў гульняў, якія каціруюцца на Варшаўскай біржы, пасля кароткачасовага зніжэння напачатку эпідэміі, моцна падскочыў угару. Агулам на працягу года значэнне індэкса польскай карпарацыі WIG.Games падскочыла больш чым на 100 %., а капіталізацыя пяці найбуйнейшых студыяў кампʼютарных гульняў (CD Project, Ten Square Games, PlayWay, 11 bit studios і CI Games) са студзеня вырасла на 45 %., і зараз дасягае 10 млрд еўра.

І ўжо сёння Польшча ўваходзіць у лік вядучых сусветных рынкаў па колькасці вытворцаў відэагульняў, прысутных на фондавым рынку. Польшчу апярэджвае ў гэтым рэйтынгу толькі Японія. Інвестараў прыцягваюць высокія тэмпы прыбытку ў сектары.

Попыт на кампʼютарныя гульні, сярод іншага, падцягнулі паспяховыя прэмʼеры, у прыватнасці гульняў, Green Hell і Drug Simulator, таксама дэбюту чакаюць іншыя перспектыўныя праекты. Эксперты лічаць, што тэндэнцыя росту на польскім рынку відэагульняў захаваецца, а нават узмацніцца.

Таксама развіццю дадзенай галіны спрыяе эпідэмія і выкліканая ёю павышаная цікавасць да гульняў. Больш таго, кола аматараў кампʼютарных гульняў істотна пашыраецца. Цяперака мэтавая група такога адпачынку выйшла далёка за асяроддзя малых і падлеткаў.

- Рынак кампʼютарных гульняў паспеў і перастаў успрымацца як забаўка для дзяцей. У цяперашні час ключавымі кліентамі зʼяўляюцца дарослыя, якія часта гуляюць з дзяцінства і гэта дазваляе чакаць, што рост рынка працягнецца, прагназуе Анджэй Выхованец, старшыня праўлення кампаніі Incuvo, якая спецыялізуецца на вытворчасці відэагульняў. Паводле розных падлікаў, ужо 15% польскіх гульцоў – гэта векавая катэгорыя 55 +. Пра росквіт польскага рынку кампʼютарных гульняў пісала газета Rzeczpospolita.

эж