Польская кампанія Melex, якая з 1971 года выпускае электрычныя перасоўныя сродкі, напрыклад, гольф-кары ды багажныя электракары, плануе ўвайсці на рынак электрагрузавікоў. Кампанія знаходзіцца ў горадзе Мелец у Падкарпацкім ваяводстве на поўні краіны. Пра гэта паведамляе партал onet.pl.
Над грузавічком Melex N.Truck польскія інжынеры пачалі працаваць некалькі гадоў таму. І вось, першыя машыны пакінулі канвеер. Электрагрузавік можа перавезці 2 т груза з хуткасцю 70 км/г. На адной зарадцы машына можа праехаць 150 км. Дзякуючы таму, што аўто Melex N.Truck нешырокае (150 см), яно без праблем можа перамяшчацца па вузкіх вуліцах, для прыкладу, старых частак гарадоў, дастаўляючы груз у крамы альбо рэстараны. Электрагрузавік атрымаў сертыфікат як паўнавартасны транспартны сродак і можа перамяшчацца па дарогах грамадскага карыстання. Кампанія Melex разлічвае на пакупнікоў не толькі ў Польшчы, але і за мяжой, паведамляе партал onet.pl.
вс