Польскі ўрад планаваў закрываць нерэнтабельныя сілезскія шахты, а шахцёрам скарачаць зарплаты. Аднак прафсаюзы ўвогуле не пагадзіліся на перамовы. Шахцёры на выбарах аддавалі свой голас за Анджэя Дуду, бо былі ўпэўненыя, што ён для іх – гарантыя працаўладкавання. Цяпер яны страшна злыя, - піша Gazeta Wyborcza.
Намеснік прэм'ер-міністра Яцэк Сасін учора меўся пазнаёміць шахцёраў з планам рэструктурызацыі буйнейшай горназдабыўной кампаніі Polska Grupa Górnicza.
- Не трэба траціць час на дыскусію пра дакумент, які, без сумнення, не атрымае адабрэння, – сказалі ў Міністэрстве дзяржаўных актываў.
Шахцёры даведаліся аб планах рэструктурызацыі ад журналістаў і прапановы ўраду былі для іх непрымальнымі. Між іншым, яшчэ сёлета былі б закрыты чатыры шахты, у тым ліку легендарная шахта Вуек, у якой у часы ПНР у пратэстах супраць камуністычных улад некалькіх шахцёраў страцілі жыццё.
Агулaм у гэтых чатырох шахтах працуе цяпер амаль 8 тыс. чалавек. З 2010 г. шахты панеслі страты ў памеры 2,5 млрд злотых.
- Папраўчыя дзеянні магчымыя толькі ва ўмовах згоды ўсіх бакоў. Мы тым адрозніваемся ад нашых папярэднікаў, ураду Грамадзянская платформы і Польскай сялянскай партыі, што з шахцёрамі размаўляем, а не страляем у іх, – заявіў прадстаўнік цяперашняга ўраду пасля 5 гадзін безвыніковых перамоваў.
Яцэк Сасін такім чынам прыгадаў падзеі 2015 г. у адной з сілезскіх шахтаў, дзе адбыліся сутыкненні шахцёраў з паліцыяй.
яс