Людзі будуць выжываць і думаць толькі пра ежу, а эканоміка будзе дэградаваць. Прагназуе незалежны эксперт.
Улады прынялі рашэнне спыніць будаўніцтва новай лініі метро. Здавалася б звычайны факт. Цяпер складаныя часы і не да будаўніцтва чарговай лініі метро. Аднак тут важна іншае – прычына прыняцця рашэння. Гэта адсутнасць крэдытных сродкаў у Банку развіцця Беларусі, які прадстаўляў фінансаванне дадзенага праекту. Гэты банк створаны ўрадам ды Нацбанкам на даручэнне Лукашэнкі, каб фінансаваць перспектыўныя ініцыятывы. Цяпер нават у гэтай установы канчаюцца сродкі.
Прыпыненне будаўніцтва метро – не адзіная праблема будаўнічай галіны. На скарочаны рэжым працы пачынаюць пераходзіць буйныя беларускія будаўнічыя фірмы. У іх таксама не стае фінансавання. Спыненне будаўніцтва выкліча яшчэ большую хвалю клопатаў, бо пачнуць спыняцца блізкія і залежныя сектары вытворчасці ды абслугоўвання.
Рашэння гэтых праблем не відаць апроч гатоўнасці кіраўніцтва звальняць нязгодных са скарачэннямі працаўнікоў, як паабяцае дырэкцыя аднаго з будаўнічых трэстаў. Гэта наступства таго, што ў краіне не праведзеныя пераўтварэнні, кажа незалежных эканаміст Міхась Залескі. Больш за тое, яны не плануюцца.
Размаўляў Юры Ліхтаровіч
Слухайце аўдыёфайл