Выданне Rzeczpospolita таксама піша пра дзясяткі беларускіх АТ-кампаній, якія гатовыя перанесці свой бізнес за мяжу. За беларускіх праграмістаў змагаюцца перш за ўсё Польшча, Літва ды Украіна.
Кампанія “Інвестыцыі ў Літве” займаецца дапамогай замежнаму бізнесу. Меркаваннем яе дырэктара Мантаса Кацінаса, беларускія фірмы зацікаўленыя хуткай рэгістрацыяй бізнесу за мяжой. Таму для іх важныя пытанні міграцыйных працэдур, каранціну, падаткаў ці рэгістрацыі супрацоўніка. Калі раней Літвой цікавіліся індывідуальныя прадпрымальнікі або спецыялісты, цяпер гэта цэлыя фірмы.
Галоўныя канкурэнты Літвы ў прыцягванні беларускіх праграмістаў – Польшча, Латвія ды Украіна. Прасцей за ўсё выехаць ва Украіну, але там могуць узнікнуць праблемы з бізнесам. Польшча і Латвія прапануюць падобныя ўмовы, як Літва, таму вырашальнымі могуць быць так званыя мяккія фактары: зручнасць пражывання ў гарадах, гарманічны працэс міграцыі ды інтэграцыі. У выпадку Польшчы ёсць яшчэ адзін козыр: мова. Шмат грамадзян Беларусі маюць Карту паляка і разумеюць польскую мову. Літоўцы звяртаюць увагу, што беларусы займаюць трэцяе месца па колькасці замежнікаў, а з Вільні да Мінска можна даехаць за 2,5 гадзіны на машыне.
Беларускі рэжым са свайго боку робіць усё магчымае, каб максімальна ўскладніць эміграцыю фірмаў за мяжу.
нг