Учора вучні першых трох класаў базавай школы вярнуліся да стацыянарнай адукацыі. Аднак гэта не азначае, што дадатковая дапамога па доглядзе за наймалодшымі школьнікамі не будзе больш выплачвацца. Як падкрэсліла міністр па справах сям’і і сацыяльнай палітыкі Марлена Малёнг (Marlena Maląg), з-за надалей складанай эпідэмічнай сітуацыі ўрад вырашыў аб прадаўжэнні магчымасці атрымання бацькамі гэтай дапамогі да канца студзеня:
- Мы прадаўжаем магчымасць атрымання згаданай дапамогі да канца студзеня, Зразумела дапамога будзе выплачвацца паводле дзейных прынцыпаў, то бок у сітуацыі, калі няма магчымасці адправіць дзіцьцё ў школу, дзіцячы садзік ці яслі.
Дадатковая дапамога выплачвацца па догляду за дзецьмі, якім не больш за 8 гадоў, так і дзецьмі старэйшага ўзросту, якія маюць адпаведнае пасведчанне аб інваліднасці.
аз