Міністэрства фінансаў запусціла электронны партал Падaткoвай інспекцыі (e-Urząd Skarbowy). На партале можна знайсці свае падатковыя дадзеныя, аплаціць частку абавязацельстваў альбо адправіць афіцыйны электронны ліст у Падаткoвую інспекцыю. У цяперашні час партал электроннай Падаткoвай інспекцыі прапануе шэсць паслуг, але на працягу года іх колькасць будзе пашыраная.
Паводле міністра фінансаў, фондаў і рэгіянальнай палітыкі Тадэвуша Касцінскага (Tadeusz Kościński), партал у першую чаргу дазволіць зэканоміць час:
- Праект фінансаваны за сродкі з еўразвязаўскіх фондаў. На партале можна будзе хутка, проста і комплексна аформіць свае падаткoвыя справы ў любым часе і месцы. Электронны партал Падаткoвай інспекцыі – гэта новая якасць у кантактах падаткалатнікаў з Падаткoвай інспекцыяй.
Першапачатковай версіяй сайта змогуць карыстацца фізічныя падаткаплатнікі, адвакаты, судовыя выканаўцы і натарыусы. Намеснік міністра фінансаў і кіраўнік Нацыянальнай падаткoвай адміністрацыі Магдалена Жэчкоўска(Magdalena Rzeczkowska) кажа, што адной з электронных паслугаў з'яўляецца доступ да падатковых дэкларацый:
- На партале мы зможам праверыць таксама нашыя штрафы. Там будзе доступ да прыкладання мікракампанія (e-mikrofirma). Mожна будзе таксама здзейсніць анлайн-аплаты. Па пачатку такую магчымасць атрымаюць фізічныя падаткаплатнікі. Гаворка ідзе пра падаходны падатак, падатак на прыбытак, падатак на дададзеную вартасць, падатак на спадчыну іг.д.
На партале можна таксама праглядаць гісторыю анлайн-плацяжоў падаткаў, іншых збораў і штрафаў, а таксама праверыць, ці справа з якой мы звярнуліся да інспекцыі разглядаецца і на якім этапе зараз яна знаходзіцца.
На электронны партал Падатковай інспекцыі можна зайсці праз сайт podatki.gov.pl.
aз