Беларуская Служба

Мільярдэры ў часе пандэміі сталі яшчэ больш багатыя

06.02.2021 11:14
Кумуляцыя багацтва ў перыяд пагаршэння ўмоваў мільёнаў грамадзян з’яўляецца адным з паўсюдна прынятых фактараў, якія прыводзяць да падзення дэмакратыі. 
 .
Ілюстрацыйны здымак.stevepb/pixabay.com/CC0

Мільярдэры ў часе пандэміі сталі яшчэ больш багатыя. У абліччы драматычнай сітуацыі, у якой апынуўся свет, у вочы кідаецца, як самыя багатыя яшчэ больш павялічваюць свой капітал. Аказалася, што мільярдэры не адчулі наступстваў эпідэміі, а нават наадварот многія з іх павялічылі свой капітал, піша газета «Polska». Дастаткова сказаць, што дзясятка самых багатых людзей зарабіла з часу пачатку пандэміі столькі, колькі б хапіла на пакупку прышчэпак ад каранавіруса для жыхароў усёй планеты, а нават на выратаванне мільёнаў ад галечы. Гэтыя дзесяць мільярдэраў, у тым ліку, Джэф Безас з Amazon, заснавальнік Tesla Ілан Маск, Біл Гейтс з Microsoft і ўладальнік Facebook Марк Цукерберг, падчас эпідэміі зарабілі дадаткова 540 мільярдаў долараў чыстымі.

Аналітыкі палічылі, што на дабрачынныя мэты гэтыя людзі аддаюць максімальна 1% даходу. Для сусветных лідараў выклікам з’яўляецца тое, каб частку даходу самых багатых аддаць людзям у патрэбе.

Кумуляцыя багацтва ў перыяд пагаршэння ўмоваў мільёнаў грамадзян з’яўляецца адным з паўсюдна прынятых фактараў, якія прыводзяць да падзення дэмакратыі. Многія палітолагі лічаць, што эрозія ўжо пачалася. Спыненне тэндэнцыі будзе залежыць ад таго, ці велізарныя сродкі з самага верху могуць быць выкарыстаныя для паляпшэння жыцця тых, хто на самым нізе.

ав