Надоечы ўвайшла ў сектар СМІ і купіла медыя-групу Polska Press, якая выдае рэгіянальныя і мясцовыя газеты.
Цяпер кіраўніцтва канцэрну заявіла пра стварэнне новага брэнду Orlen w Ruchu. Гэта будуць гастранамічныя пункты і сетка па выдачы пасылак, даступная па-за АЗС.
Старшыня ўправы PKN Orlen Даніэль Абайтек падкрэсліў, што рознічны гандаль кампаніі становіцца ўсё больш прыбытковым.
«Менавіта таму мы ўваходзім у іншыя віды дзейнасці чым паліўная, падобна, як і іншыя канцэрны», – сказаў Абайтэк.
-Канчаткова разам з кампаніяй Ruch мы плануем за пяць гадоў адкрыць 900 пунктаў. І яны будуць працаваць пад брэндам Orlen w Ruchu. Мы спалучаем прафесіяналізм кампаніі Orlen, нашыя тавары, польскую кухню - будзем прадаваць іх разам з кампаніяй Ruch. Акрамя гэтага, робім стаўку на інвестыцыі ў кур'ерскія паслугі.
У гэтым годзе будзе створана 40 пунктаў пад назвай Orlen w Ruchu.
Член праўлення PKN Orlen па рознічным гандлі Патрыцыя Клярэцка сказала, што новыя фарматы рознічнага продажу будуць уключаць тры тыпы абʼектаў, якія прапануюць у асноўным паслугі па грамадскім харчаванні і крамы.
- Першы з іх плошчай прыблізна ў 20м2 заменіць цяперашнія кіёскі Ruch. Плануем таксама стварыць пункты продажу ў 60 м2, у якіх прапануем высокаякаснае харчаванне і звычайныя тавары. Акрамя гэтага, будуць кропкі «Кава з сабой», якія паставім у месцах вялікага руху.
У чацвёртым квартале гэтага года PKN Orlen хоча запусціць паслугу Orlen Paczka, якая будзе даступная адразу ў 5,5 тысяч пунктаў. Агулам такіх пунктаў атрымання пасылак будзе больш за 10 тысяч па ўсёй Польшчы.
яс