Міжнародны валютны фонд станоўча ацаніў дзеянні Нацыянальнага банку Польшчы падчас пандэміі каранавіруса і рэкамендуе падтрымліваць існуючую грашова-крэдытную палітыку. У пачатку лютага МВФ завяршыў ацэнку польскай эканомікі і падрыхтаваў даклад.
Старшыня НБП прафесар Адам Гляпіньскі адзначыў, спаслаўшыся на дакумент, што гэта яшчэ адна ўстанова, ад якой польскі цэнтральны банк атрымаў пахвалу.
- Міжнародны валютны фонд ацаніўшы польскую эканоміку і сцвердзіў, што НБП хутка і правільна адрэагаваў на пандэмію. Падобным чынам галоўная эканамістка Сусветнага банку сказала, што рэакцыя НБП на пандэмічны шок была паспяховай. Мы вельмі радыя, што НБП заслужыў добрую ацэнку і аўтарытэт на міжнародным форуме.
МВФ рэкамендаваў працягваць меры НБП па кансалідацыі дзеянняў па аднаўленні эканомікі ў Польшчы - перш за ўсё гаворка ідзе пра праграму куплі актываў.
МВФ прагназуе, што ў канцы 2021 года інфляцыя ў Польшчы знізіцца да 1,9 працэнта (у сярэднім 2,5 працэнта за цэлы год).
На думку фінансавай установы, у Польшчы - адна з самых нізкіх рэцэсіі сярод краін Еўрапейскага Звязу.
яс