Інвестыцыі ў сталіцы атрымаюць меншае фінансаванне з Еўрапейскага Звязу, чым астатняя частка Мазавецкага ваяводства. Пра гэта сказала міністр рэгіянальнай палітыкі Малгажата Ярасіньска-Едынак.
У новай перспектыве ЕЗ Мазавецкае ваяводства павінна быць падзелена на дзве часткі – багатую сталіцу разам з падваршаўскімі муніцыпалітэтамі і астатнюю частку ваяводства. Як сказала міністр Ярасіньска-Едынак, такі падзел абумоўлены розніцай у дабрабыце жыхароў. Таксама бедная частка Мазовіі павінна зрабіць меншы ўласны ўклад у інвестыцыі, якія суфінансуюцца ЕЗ:
- Мазовія як слаба развіты рэгіён зможа атрымаць даплату ў памеры 85% інвестыцыі. У сваю чаргу сталіца, лепш развітая і больш багатая, атрымае фінансаванне ў памеры 50%.
Кансультацыі па новай перспектыве бюджэту ЕЗ для рэгіёнаў павінны закончыцца 22 лютага. У Мазовіі - шанцы на атрыманне 1 млрд 670 млн еўра з рэгіянальнай праграмы ЕЗ.
яс