Тыднёвік Polska Zbrojna, які з’яўляецца органам Міністэрства абароны Польшчы, піша пра тое, што краіны Вышаградскай групы разам заказалі каля 300 тыс. штук боепрыпасаў. Выданне падкрэслівае, што гэта першыя супольныя закупкі Польшчы, Чэхіі, Венгрыі і Славакіі, якія з’яўляюцца членамі Вышаградскай групы. Дарэчы, сёлета гэтая еўрапейская структура адзначае 30-годдзе.
Вышаградская група заказала вучэбныя боепрыпасы калібру 9x19 mm двух тыпаў: FX Marking Cartridge Red i FX Marking Cartridge Blue. Агульная сума кантракту складае 400 тыс. еўра. Міністр абароны Чэхіі Любамір Метнар, які падпісаў кантракт з вытворцам ад імя Вышаградскай групы, сказаў, што закупка – добры прыклад рэальнай супрацы ў рамках міждзяржаўнай структуры. У сваю чаргу Міністэрства абароны Польшчы паведаміла, што закупка вучэбных боепрыпасаў – гэта толькі пачатак супрацы. Актуальна працягваецца аналіз сфераў у абароннай галіне, дзе магчымыя закупкі ў рамках Вышаградскай групы. Заказы групы могуць даць выгаду для чатырох краін, таму што закупкі большай партыі аўтаматычна зніжаюць цану тавара.
Вышаградская група была створаная 15 лютага 1991 года. У рамках структуры існуе Баявая група Еўраспейскага Саюзу Вышаградскіх краін, паведамляе тыднёвік Polska Zbrojna.
вс
здымак мае ілюстрацыйны характар