Сёння прайшла першая з трох дыскусій па Нацыянальным плане рэканструкцыі. У мінулую пятніцу ўрад пачаў грамадскія кансультацыі па дакуменце, які паказвае, на што будуць выкарыстаныя сродкі ЕС з Фонду рэканструкцыі.
Першыя з агульнадаступных дэбатаў пад назвай „Зялёная энергія і ўстойлівая мабільнасць” трансляваліся на канале Міністэрства фінансаў і рэгіянальнай палітыкі.
Прадстаўнікі ўрада і запрошаныя эксперты абмяркоўвалі частку Нацыянальнага плана рэканструкцыі, якая тычыцца інвестыцый у аднаўляльныя крыніцы энергіі, электрамабільнасці або пераўтварэння энергіі ў Польшчы.
Наступныя дэбаты запланаваныя на 4 і 9 сакавіка. Яны будуць прысвечаны інвестыцыям у службу аховы здароўя і аблічбоўцы дзяржавы. Больш за тое, да 2 красавіка ўрад чакае прапаноў, датычных Нацыянальнага плана рэканструкцыі.
Увесь графік грамадскіх кансультацый, даты і адрасы для перадачы каментарыяў размешчаныя на сайце ўрада: kpo.gov.pl.
аз