Да 2020 году Беларусь падышла ў добрым стане эканомікі. Золатавалютныя рэзервы былі адны з самых высокіх за часы незалежнасці, развіваўся прыватны сектар, адным з маторам развіцця станавіўся ІТ ды сектар паслуг. Цяпер жа нават Еўразійскі банк развіцця адзначае рост рызыкі для пазыковай устойлівасці Беларусі.
Эксперты банку звязваюць гэта з ростам доўгу ўрада Рэспублікі Беларусь да 43,7% ВУП на 1 лютага, скарачэннем золатавалютных рэзерваў за люты скараціліся на 90 мільёнаў долараў, нізкім патэнцыялам эканамічнага росту. За мінулы год ЗВР скараціліся на 1,9 мільярда.
Апроч таго паведамляецца, што ў беларускім бюджэце з'явіўся дэфіцыт у памеры 5,6 мільярда рублёў. Даходы ў бюджэт упалі на 8,5%, а вось расходы выраслі амаль удвая за кошт «агульнадзяржаўнай дзейнасці». Дэфіцыт бюджэту роўны 28,3% ад ЗВР Беларусі.
Апроч таго беларусы 15 месяцаў запар займаюцца чыстай купляй валюты. За гэты перыяд яны вынеслі з банкаў больш за 2 мільярды долараў.
Што азначаюць гэтыя лічбы, якія працэсы адбываюцца ў беларускай эканоміцы, пра гэта мы размаўляем з эканамістам Алесем Аляхновічам.
Размаўляў Юры Ліхтаровіч
Слухайце аўдыёфайл