Сёння былі падпісаныя дакументы на ажыццяўленне другога этапу будаўніцтва каналу праз Балтыйскую касу. Паводле меркавання міністра інфраструктуры Анджэя Адамчыка, праз два гады першыя судны пройдуць праз канал у порт у горадзе Эльблёнг. Другі этап будаўніцтва ўключае рэканструкцыю 10 кіламетраў фарватэра ракі Эльблёнг.
- Сёлета мы адкрыем яшчэ трэці этап - тэндэр на паглыбленне Калінінградскага заліву і ракі Эльблёнг да 5 метраў глыбіні і злучэнне усіх частак.
У выніку гэтых работ у горад Эльблёнг змогуць увайсці судны з асадкай да 4,5 метраў, шырынёй да 20 метраў і даўжынёй да 100 метраў.
Такім чынам судны з Балтыйскага мора не будуць вымушаны карыстацца Балтыйскім пралівам, які знаходзіцца пад юрысдыкцыяй Расіі.
яс