«Такім чынам, я з'ехаў… Няма і не можа быць ніякай больш важнай каштоўнасці ў жыцці чалавека, чым свабода. Свабода думаць, казаць, рабіць. Не азіраючыся… І гэта штодзённае адчуванне важней за грошы, здароўе, секс і сацыяльны статус», – напісаў ён у на сваёй старонцы ў Фэйсбуку. «Адзін мой знаёмы, беларускі прадпрымальнік, на днях сказаў мне: «Я жыву засунуўшы пачуццё ўласнай годнасці сабе ў …». Я так не змагу. Я проста не змагу сябе ўгаварыць. Таму – я зʼехаў.
Вельмі спадзяюся, што не назаўсёды Усё ж я вельмі люблю свой горад і ганаруся пераважнай большасцю людзей. Трымайцеся, дарагія мае героі!» – дадаў ён.
Аляксандр Кныровіч быў паспяховым бізнесоўцам, сузаснавальнікам групы кампаніяў «Сармат», супольнасці «бізнес-анёлаў» і венчурных інвестараў «Бавін». Гэтыя ініцыятывы падтрымлівалі стартапы бізнесоўцаў, садзейнічалі развіццю бізнеса ў краіне.
У Аляксандра рэпутацыя аднаго з самых адкрытых і медыйных бізнесоўцаў Беларусі. Ён выступаў на канферэнцыях, пісаў калонкі для медыя, каментаваў сітуацыю ў эканоміцы. У 2018-ым годзе яго асудзілі да 6 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Кныровіча абвінавацілі ва ўхіленні ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры і хабары. Бізнэсовец часткова прызнаў віну. Казаў, што намеру ўхіляцца ад выплаты падаткаў не меў. Апеляцыйны суд скараціў тэрмін зняволення да 5 год.
Пакаранне Аляксандр Кныровіч адбываў у віцебскай калоніі, куды адпраўляюць асуджаных бізнесоўцаў, былых чыноўнікаў і сілавікоў. 17 жніўня 2021 года стала вядома пра вызваленне Кныровіча. Тэрмін пералічылі праз змены ў заканадаўстве. Ён адседзеў 4,5 гады.
Папрасілі Аляксандра Кныровіча ацаніць, як змянілася Беларусь за гэты час, што ён быў у няволі.
– Мне здаецца, што адбылося нараджэнне нацыі, людзі ўбачылі, што ёсць мы, мы – беларусы, і колькі нас. Гэта самае важнае. Таксама стала зразумела, што ў тых людзей, якія цяпер знаходзяцца ва ўладзе толькі дзве апоры – сілавая і ў Крамлі, больш нічога няма.
– У сваім «развітальным» допісе вы адной з прычын назвалі немагчымасць жыць і працаваць у Беларусі з пачуццём уласнай годнасці. Ці раней было інакш?
– Ці раней магчыма было мець пачуццё ўласнай годнасці? Так. Да студзеня 2017 года і я, і мае калегі адчувалі, што можна мець пачуццё ўласнай годнасці і займацца бізнесам у Рэспубліцы Беларусь. Усё ж такі дзяржаўная сістэма і прымала правілы, і знаходзілася крыху ўбаку ад прыватнага бізнеса. Так, былі адзінкавыя выпадкі ціску, але гэта не была ўсеагульная практыка. Сёння сітуацыя кардынальна змянілася.
Сітуацыя склалася такая, як гэта было ў Расіі сто год таму. Калі вялікая група людзей з’ехала, разлічваючы, што праз два-пяць год яны вернуцца. А падаўляючая большасць насельніцтва засталася і спаўна зведала на сабе ўвесь цяжар таго, што адбывалася пасля: грамадзянскую вайну, рэпрэсіі і многае іншае.
– Ці можаце акрэсліць, куды цяпер ідзе, а, дакладней, коціцца Беларусь?
– Я пакуль не доўгі тэрмін знаходжуся на свабодзе. І мне здаецца, што многа не разумею.
Але асабістыя адчуванні, што сітуацыя склалася такая, як гэта было ў Расіі сто год таму. Калі вялікая група людзей з’ехала, разлічваючы, што праз два-пяць год яны вернуцца. А падаўляючая большасць насельніцтва засталася і спаўна зведала на сабе ўвесь цяжар таго, што адбывалася пасля: грамадзянскую вайну, рэпрэсіі і многае іншае.
Канешне, на вуліцы дваццаць першае стагоддзе, а не дваццатае, гэта мае свае асаблівасці. Але сітуацыя вельмі падобная.
Так, я з’ехаў. І збіраюся рэалізоўвацца як прадпрымальнік, наколькі хопіць мах талентаў, але ў іншай краіне.
ВХ