Беларуская Служба

Міграцыйны крызіс наносіць шкоду польскай сельскай гаспадарцы

23.11.2021 14:56
Перакрыццё транзітнага шляху можа паўплываць на цэны на калійныя і фосфарныя ўгнаенні.
zdjęcie ilustracyjne
zdjęcie ilustracyjneoticki/ Shutterstock

Польскі ўрад не выключае больш сур'ёзных санкцыяў супраць Беларусі, у тым ліку і перакрыццё  мяжы. Аб гэтым сказаў прэмʼ-ер-міністр Матевуш Маравецкі (Mateusz Morawiecki). А гэта, па словах віцэ-прэмʼера і міністра сельскай гаспадаркі Генрыка Кавальскага (Henryk Kowalski), можа нанесці страты польскай сельскай гаспадарцы і стаць прычынай росту цэн, напрыклад, на штучныя ўгнаенні.

-Перакрыццё транзітнага шляху можа паўплываць на цэны на калійныя і фосфарныя ўгнаенні, таму што мы імпартуем сыравіну для вытворчасці ад усходніх суседзяў. Аднак найважнейшым у гэтым застаецца кошт газу. А цэны на газ, нават без звязку з закрытымі межамі вельмі моцна падняліся, і гэта самая вялікая праблема.

Беларусь ужо нейкі час не зʼяўляецца важным экспартным рынкам для польскіх яблыкаў ці малочных вырабаў. Польшча шукае новыя рынкі, між іншым у Кітаі, Японіі і арабскіх краінах.

яс

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі