Беларуская Служба

82 гады таму адбылася падзея, якая лічыцца пачаткам Валынскай разні

09.02.2025 18:01
Сотня Грыгорыя Перагіняка пс. «Даўбешка» ці «Каробка», узброеная нажамі і сякерамі, з асаблівай жорсткасцю забівала палякаў.
       .
Валынская разня застаецца крывавай ранай у памяці палякаў.фота: Igor Smirnow/KPRP/Twitter/@PrezydentPL

82 гады таму, 9 лютага 1943 года, аддзел Украінскай Паўстанцкай Арміі знішчыў жыхароў польскай вёскі Паросля Сарненскага павета на Валыні. Загінулі больш за 155 чалавек, у тым ліку дзеці і немаўляты. Сотня Грыгорыя Перагіняка пс. «Даўбешка» ці «Каробка», узброеная нажамі і сякерамі, з асаблівай жорсткасцю забівала палякаў.

Злачынства ў Парослі лічыцца пачаткам Валынскай разні. У 1943-1945 гадах на Валыні і ва Усходняй Галіцыі загінула каля 100 тысяч жыхароў Другой Польскай Рэспублікі. Паводле ацэнак Інстытута нацыянальнай памяці, колькасць ахвяр з украінскага боку вагалася ад 2 да 3 тысяч. Гэтыя людзі загінулі ад рук палякаў у рэпрэсіях і акцыях самаабароны або былі забітыя самімі ўкраінцамі за дапамогу суседзям палякам.

У Парослі ўцалеў толькі дзясятак-другі чалавек, у асноўным дзеці.

ав