З Украіны ў Польшчу могуць прыехаць да 5 мільёнаў бежанцаў, частка людзей застанецца ў краіне. Гэтая сітуацыя можа прывесці да дэфіцыту арэнднага жытла, піша выданне Puls Biznesu.
У Польшчы вырас попыт на кватэры. Па словах Катажыны Творскай, прадстаўніцы кампаніі redNet 24, якая займаецца продажам кватэр, цяжка чакаць, што ўцекачы змогуць купіць жытло, яны будуць у сегменце арэнды кватэр.
Эксперты прагназуюць, з-за высокага попыту пачнецца рэзкі рост коштаў арэнды.
Паводле апошніх звестак службы Otodom, у студзені сярэдняя цана арэнды кватэры плошчай 40-60 квадратных метраў склала 2 589 злотых, што на 12,32 працэнта больш, чым у студзені 2021 года.
вх