Польскія службы старанна кантралююць грузавікі, якія выязджаюць у Беларусь. Гэта згодна з рашэннем міністраў фінансаў і МУС Польшчы. Кіроўцы чакаюць у чэргах на мяжы нават 80 гадзін, паведаміў віцэ-міністр унутраных спраў і адміністрацыі Мацей Вонсік.
«Усе нашы памежныя службы, якія адказваюць за мытны і памежны кантроль, вельмі скрупулёзна правяраюць кожны аўтамабіль. Мы павінны быць упэўнены, што фуры не перавозяць тавараў «падвойнага прызначэння».
Гэта паводле рэкамендацыі міністра фінансаў і міністра ўнутраных спраў і адміністрацыі», – падкрэсліў намеснік кіраўніка МУС.
Ён прызнаў, што ў выніку скрупулёзнай праверкі «чэргі на мяжы могуць дасягаць 80 гадзін.
PAP/аз