Адмова ад імпарту энергарэсурсаў з Расіі можа быць моцным ударам па расійскай эканоміцы. Намеснік міністра юстыцыі Міхал Вось (Michał Woś) лічыць, што Еўропе найлягчэй адмовіцца ад імпарту расійскага вугалю:
- Адмова ад расійскай нафты пры такой колькасці пастаўшчыкоў у свеце – рэальная. З газам будзе цяжэй, паколькі газ патрабуе адпаведнай інфраструктуры. Усё ж можна імкнуцца да дыверсіфікацыі крыніц паставак.
Намеснік міністра адукацыі і навукі Тамаш Жымкоўскі(Tomasz Rzymkowski) лічыць, што ў гэтым плане, неабходная еўрапейская салідарнасць:
-Калі мы спынім сродкі, якія паступаюць у Расію ад продажу нафты, газу і вугалю, то расійская «машына смерці» можа быць прыпыненая. Расійская эканоміка абапіраецца на экспарт вуглевадародаў і вугалю.
Дэпутат ад апазіцыйнай «Грамадзянскай кааліцыі» Чэслаў Мрочэк(Czesław Mroczek) адзначыў, што падтрымлівае ідэю адмовы ад імпарту энергарэсурсаў з Расіі:
- Мы будзем падтрымліваць усе прапановы з мэтай скарачэння сродкаў на фінансаванне расійскай войны. Аднак уся Еўропа павінна адмовіцца ад расійскіх энергарэсурсаў. Гэта не можа адбывацца на працягу 5 гадоў, але хутчэй – як прапануе польскі ўрад. З гэтым я згодны.
На мінулым тыдні ўрад абвясціў, што Польшча спыняе імпарт энергарэсурсаў з Расіі. З траўня будзе забаронены ўвоз расійскага вугалю ў Польшчу і транспарціроўка праз нашу краіну. З наступнага года плануецца прыпыніць імпарт расійскай нафты і газу.
PR24/аз