Беларуская Служба

Венгрыя з'яўляецца лідарам сонечнай энергетыкі ў Еўропе

07.07.2022 15:01
У мінулым годзе сярэднееўрапейскае спажыванне электраэнергіі вырасла на 4 працэнты, а ў Венгрыі – на 6 працэнтаў.
 .
Фотаэлектрычная ўстаноўка.Photo:MariaGodfrida /pixabay.com/CC0 Public Domain

Доля сонечных электрастанцый у агульнай вытворчасці энергіі ў Венгрыі была самай высокай ва ўсім Еўрапейскім Саюзе. Калі дадаць да гэтага вытворчасць на атамнай электрастанцыі, аказваецца, што большая частка электраэнергіі ў Венгрыі не прычыняецца да выкіду CO2.

Паводле справаздачы Еўрасаюза, больш за 11 працэнтаў электраэнергіі ў Венгрыі паступае ад сонечных батарэй. Венгерскае ведамства па рэгуляванні энергетыкі пераконвае, што гэта самы высокі вынік ва ўсіх 27 краінах Еўрасаюза.

Характэрныя сонечныя панэлі ўсё часцей бачныя на дахах венгерскіх дамоў, а таксама ёсць шмат вялікіх сонечных ферм. Венгры таксама спажываюць больш электраэнергіі. У мінулым годзе сярэднееўрапейскае спажыванне павялічылася на 4 працэнты, а ў Венгрыі – на 6 працэнтаў.

Апублікаваная справаздача паказвае на тэндэнцыю замены вельмі дарагога газу вуллём пры вытворчасці электраэнергіі. Аднак гэта не тычыцца Венгрыі. Хоць у краіне дзейнічае толькі адна атамная электрастанцыя, але яна забяспечвае амаль 60 працэнтаў патрэбаў. Дадаткова за восем гадоў вытворчыя магутнасці венгерскай АЭС плануецца павялічыць удвая.

IAR/ аз

Больш на гэтую тэму: Навука і тэхніка