Беларуская Служба

Польскі гібрыдны цягнік Impuls 2 быў прадстаўлены на выставе InnoTrans 2022 у Берліне

22.09.2022 13:18
Цягнік з інавацыйным назапашвальнікам энергіі вырабіла польская кампанія NEWAG.
    Impuls 2
Першы польскі гібрыдны цягнік Impuls 2https://www.newag.pl/oferta/hybrydowy-zespol-trakcyjny/

Першы польскі гібрыдны цягнік Impuls 2, абсталяваны суперкандэнсатарам, быў прадстаўлены на найбуйнейшай у свеце міжнароднай транспартнай выставе InnoTrans 2022 у Берліне.

Цягнік з інавацыйным назапашвальнікам энергіі вырабіла польская кампанія NEWAG, якая спецыялізуецца на вытворчасці і мадэрнізацыі рухомага саставу. Цягнік можа выкарыстоўваць электрычны рухавік або рухавік унутранага згарання.

Суперкандэнсатар, якім абсталяваны цягнік, дзейнічае як вялізная батарэя, якая зараджаецца падчас тармажэння транспартнага сродку.

«Энергія, назапашаная ў рэзервуары, дазваляе транспартнаму сродку рушыць з хуткасці 50 км / г і пераехаць адлегласць да 500 метраў. Гэта дазваляе істотна знізіць шум падчас прыпынку і ад'езду са станцыі, і, перш за ўсё, паменшыць расход паліва і выкіды шкодных рэчываў у атмасферу», – заяўляюць вытворцы.

IAR/яс

Больш на гэтую тэму: Навука і тэхніка