Беларуская Служба

Украінцы змогуць скарыстацца бясплатнымі курсамі ІТ

13.10.2022 11:31
Курсы павінны дапамагчы набыць новыя веды і знайсці працу ў сферы тэхналогій і IT.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:Engin_Akyurt /pixabay.com/CC0 Public Domain

Грамадзяне Украіны змогуць скарыстацца бясплатным доступам да навучання ў галіне тэхнікі і інфармацыйных тэхналогій. У набыцці новых ведаў павінна дапамагчы праграма IT Skills 4U, рэалізаваная Асацыяцыяй прадпрымальнікаў і працадаўцаў і кампаніяй Amazon Web Services.

Дзяржсакратар з Канцылярыі прэм'ера па пытаннях лічбавання Януш Цяшыньскі(Janusz Cieszyński) выказаў спадзяванне, што запуск праграмы і цеснае супрацоўніцтва будуць карысныя не толькі для Украіны, але і для Польшчы:

- Паводле мяне такое супрацоўніцтва, нягледзячы на жудасныя ваенныя абставіны, будзе карысным для ўсіх і прычыніцца да таго, што як Украіна, так і Польшча стануць лепшымі.

Старшыня Саюза прадпрымальнікаў і працадаўцаў Цэзары Казьмерчак(Cezary Kaźmierczak) сказаў, што доступ да курсаў паказвае, як мяняецца дапамога, якую Польшча аказвае Украіне:

- Дзякуючы Amazon Web Services мы стараемся дапамагчы бежанцам з Украіны здабыць новыя кваліфікацыі і знайсці сабе месца на рынку працы.

Ён падкрэсліў, што гуманітарная дапамога мела ключавое значэнне на пачатку вайны, а цяпер усё больш важным становіцца павышэнне кваліфікацыі ўкраінцаў і дапамога ў адбудове краіны пасля вайны.

Праграма будзе даступная не толькі для ўкраінцаў, якія знаходзяцца ў Польшчы, але таксама ва Украіне і ў іншых краінах. Курсы павінны дапамагчы набыць новыя веды і знайсці працу ў сферы тэхналогій і IT.

IAR /аз

Больш на гэтую тэму: Навука і тэхніка

Самы хуткі камп’ютар у Польшчы быў запушчаны ў Кракаве

06.10.2022 08:45
«Афіна» можа замяніць амаль 40 тысяч выдатных персанальных камп’ютараў.