Беларуская Служба

Самы хуткі камп’ютар у Польшчы быў запушчаны ў Кракаве

06.10.2022 08:45
«Афіна» можа замяніць амаль 40 тысяч выдатных персанальных камп’ютараў.
Самы хуткі кампутар у Польшчы быў запушчаны ў Кракаве PAP/Łukasz Gągulski

У Горна-металургічнай акадэміі ў Кракаве запусцілі самы хуткі камп’ютар у Польшчы. Вылічальная магутнасць суперкампутара «Афіна» («Athena») дазволіць польскай навуцы выйсці на больш высокі ўзровень і праводзіць яшчэ больш складаныя даследаванні.

«Афіна» ў тры разы хутчэйшая, чым ейны папярэднік «Праметэй» («Prometheus»), які ўжо працуе ва ўніверсітэце», кажа навуковец Марэк Магрысь (Marek Magryś):

- Гэта гук ахаладжальнай сістэмы ў сервернай зале. На жаль, суперкамп’ютары вытвараюць вялізныя колькасці цяпла. Зараз «Афіна» – найхутчэйшы суперкамп’ютар у Польшчы. Яго магутнасць складае каля 8 петафлопсаў. Настолькі вялікая вылічальная магутнасць дае польскай навуцы новыя магчымасці. Гэта аналаг – амаль 40 тысяч выдатных персанальных камп’ютараў. Аднак, гэта не азначае, што яны змаглі замяніць «Афіну».

«Афіна» – гэта 105-ы самы хуткі камп’ютар у свеце, нагадаў міністр адукацыі і навукі Пшэмыслаў Чарнэк (Przemysław Czarnek):

- «Афіна» – гэта 105-ы самы хуткі камп’ютар у свеце, самы хуткі ў Польшчы, 9-ты – калі гаворка ідзе пра экалогію. Ён будзе выдатна служыць польскай навуцы.

Будаўніцтва суперкамп’ютарa доўжылася год і каштавала больш за 20 мільёнаў злотых. «Афіна» займае 9-е месца ў рэйтынгу самых энергаэфектыўных суперкамп’ютараў свету.

IAR/аз

Больш на гэтую тэму: Навука і тэхніка

У Польшчы будуць вырабляць кампаненты для аўтамабіляў Формулы-1

29.09.2022 13:40
Для вытворчасці будзе выкарыстоўвацца запатэнтаванае тэхналагічнае рашэнне, распрацаванае сумесна з навукоўцамі з Палітэхнічнага універсітэту AGH.