Беларуская Служба

Польскія ВНУ пачынаюць падрыхтоўку інжынераў для АЭС

03.11.2022 09:20
Польская ядзерная праграма прадугледжвае будаўніцтва 6 рэактараў, якія будуць уводзіцца паслядоўна кожныя 2 гады.
Ілюстрацыйны здымакфота: Pixabay.com/geralt

Міністр адукацыі і навукі паведаміў, што ў польскіх ВНУ пачнецца падрыхтоўка інжынераў для АЭС. Пшэмыслаў Чарнэк(Przemysław Czarnek) дадаў, што перамовы на гэтую тэму ўжо вядуцца, між іншым, з Горна-металургічнай акадэміяй у Кракаве і Вроцлаўскім тэхналагічным універсітэтам:

- На згаданых ВНУ будзе адкрыты новы факультэт. Аднак падобныя факультэты, з новага навучальнага года, змогуць адкрывацца таксама на іншых вучэльнях. З паловы будучага года пачнем дзеянні па іх запуску. Магчыма будзе таксама нейкая форма аспірантуры.

Прадстаўнікі ўраду некалькі дзён таму заявілі, што амерыканская кампанія Westinghouse будзе партнёрам польскай атамнай энергетычнай праграмы. Віцэ-прэм’ер, міністр дзяржаўных актываў Яцэк Сасін паведаміў таксама, што Польшча вядзе перамовы аб вялікім праекце, з’вязаным з атамнай энергетыкай з Паўднёвай Карэяй.

Польская ядзерная праграма прадугледжвае будаўніцтва 6 рэактараў, якія будуць уводзіцца паслядоўна кожныя 2 гады.

IAR/аз

Больш на гэтую тэму: Навука і тэхніка

Польшча будзе будаваць АЭС. ЗША і кампанія Westinghouse — партнёры ў ядзернай энергетыцы

29.10.2022 08:15
Польская ядзерная праграма прадугледжвае будаўніцтва 6 рэактараў.