Прамысловая вытворчасць Польшчы ў кастрычніку вырасла на 6,8 працэнта ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года, сведчаць апошнія звесткі Галоўнага статыстычнага ўпраўлення.
Якуб Рыбацкі (Jakub Rybacki) з Польскага эканамічнага інстытуту сказаў, што гэта менш, чым у верасні, і слабейшы вынік, чым рынкавыя прагнозы.
- Дадзеныя Галоўнага статыстычнага ўпраўлення выяўляюць, што пагоршыліся вынікі энергаёмістых прадпрыемстваў. У прыватнасці моцна знізілася вытворчасць хімічнага сектара, вытворцаў металу і ў энергетычным сектары. У наступных месяцах рост прамысловай вытворчасці надалей будзе мізэрны. У лістападзе чакаецца рост на ўзроўні 2-3%. Назіраюцца слабейшыя чым раней вынікі ў вытворцаў тавараў працяглага карыстання і ў сектары звязаным з будаўнічай справай.
Паводле папярэдніх звестак, у кастрычніку ў параўнанні з аналагічным часам 2021 года, рост прамысловай вытворчасці ў Польшчы зафіксаваны ў 25 з 34 галін прамысловасці.
IAR/яс