Толькі да серады органы мясцовага самакіравання, малыя і сярэднія прадпрыемствы і камунальныя прадпрыемствы – напрыклад, школы і яслі – могуць падаць заяву аб зніжэнні цаны на электраэнергію ў наступным годзе. Для гэтых установаў і арганізацый яна павінна складаць 785 злотых ($175) за мегават-гадзіну, то бок за 1 тысячу кілаватаў.
Міністр клімату і навакольнага асяроддзя Анна Москва (Anna Moskwa) нагадала, што тэрмін падачы заявы энергапастаўшчыку заканчваецца 30 лістапада:
- Кожны пастаўшчык электраэнергіі адправіў кліентам узор заявы, (заявы даступныя таксама на сайтах пастаўшчыкоў) трэба яе запоўніць, для таго, каб мець магчымасць карыстацца льготамі. Я хачу адзначыць, што калі хтосьці ў перыяд ад 24 лютага да сёння заплаціў больш чым 785 злотых, то прапанаванае вырашэнне працуе не толькі наперад і і назад. То бок стаўка за электраэнергію для органаў мясцовага самакіравання, малых і сярэдніх прадпрыемстваў і школ, ясляў будзе замарожана на ўзроўні 785 зл за мегават-гадзіну.
Урад уводзіць гарантаваныя максімальныя цэны на энерганосьбіты адпаведным законам. Гэты закон прадугледжвае таксама максімальную цану для хатніх гаспадарак – 693 злоты ($154) за мегават-гадзіну пры спажыванні звыш лімітаў. Ліміт гэта 2 мегават-гадзіны для ўсіх хатніх гаспадарак і 3 мегават-гадзіны для людзей з картай шматдзетнай сям'і і для фермераў.
Партал Globenerga падлічыў кошты для сямʼі, якая за год выкарыстоўвае 3 мегават-гадзіны: у 2022 годзе сямʼя заплаціць за электрычнасць у сярэднім 181 злоты ($40) за месяц, і ў 2023 г. з улікам дзяржаўнай льготы – 268 злотых ($60) за месяц, што азначае рост у 48%.
IAR/яс