Намеснік міністра па справах сямʼі і сацыяльнай палітыкі Барбара Соха(Barbara Socha) заявіла, што гендэрны разрыў у аплаце працы ў Польшчы адзін з самых нізкіх у Еўропе і складае 4,5 працэнта. Яна дадала, што сярэдні паказчык па ЕС складае 13 працэнтаў. Паводле палітыка менш за 50 працэнтаў жанчын у Польшчы займаюць кіраўнічыя пасады:
- Паводле дадзеных інстытута «Еўрастат», у Польшчы паказчык прафесійнай занятасці сярод жанчынаў складае 72,3 працэнта. Можна сказаць, што мы павольна даганяем сярэднюю па Еўрасаюзе, якая складае 74 працэнты.
Віцэ-міністр Барбара Соха паведаміла, што прафесійная актыўнасць жанчын у Польшчы з 2015 года павялічылася на 7,6 працэнта. Яна дадала, што высокі ўзровень занятасці жанчын зʼяўляецца вынікам добрай сітуацыі на рынку працы, нізкага ўзроўню беспрацоўя і скарачэння розніцы ў заробках:
- Гендэрны разрыў у аплаце працы ў Польшчы адзін з самых нізкіх у Еўропе і складае 4,5 працэнта. Нагадваю, сярэдняя па Еўрасаюзе складае 13 працэнтаў. Гэта поспех, які аднак не вызваляе нас ад абавязку далейшых намаганняў па ліквідацыі гэтай з’явы.
Віцэ-міністр таксама нагадала, што Сейм пачаў працу над праектам паправак у Працоўны кодэкс, якія, між іншым, маюць паспрыяць прафесійна актыўным бацькам.
IAR /аз