Віцэ-прэм'ер, міністр сельскай гаспадаркі і развіцця сельскіх рэгіёнаў заявіў, што нулявая стаўка ПДВ на прадукты харчавання будзе дзейнічаць як мінімум паўгода. На нулявы ПДВ пагадзілася Еўракамісія, нагадаў Генрык Кавальчык(Henryk Kowalczyk):
- Што будзе далей – пабачым, паколькі часы вельмі нестабільныя. Таму рашэнні павінны прымацца па ходзе. На дадзены момант вядома, што нулявы ПДВ будзе дзейнічаць цягам бліжэйшага паўгода.
Нулявая стаўка ПДВ распаўсюджваецца на прадукты, якія раней абкладаліся 5 працэнтым падаткам, гаворка ідзе самыя распаўсюджаныя прадукты: мяса, агародніну, садавіну, крупы, алей, малочныя, мучныя вырабы і дзіцячыя тавары.
IAR/аз